-свіная скурка -2 кг,
-шыйнае цялячае мяса ці грудзінка -2 кг,
-мякаць свіной галавы -1 кг,
-чорны перац -10 г,
-духмяны перац -10 г,
-мушкатавы арэх -1.
Свіную скурку вымочваюць у халоднай вадзе 2 - 3 гадзіны, кладуць у сіта ці карзінку, якую змяшчаюць у посуд для варэння. На скурку кладуць трохі цыбулі, салеры, морквы, пятрушкі, парэя, 3 - 4 лаўровых ліста і палову-цытрыны. Затым дадаюць цялячае мяса і мякаць галавы. Сыравіну і зеляніну вараць да поўнай гатовасці. Затым сіта ці карзінку вымаюць і звараныя прадукты адцэджваюць. Булён працэджваюць праз дробнае сіта ці кавалак тканіны. Звараныя прадукты наразаюць на дробныя кавалачкі, змешваюць з рэзкімі затаўкамі і набіваюць у цялячыя ці свіныя бурбалкі, якія вараць 30 - 60 мін, астуджаюць і прасуюць.
|