- 1 кг свініны,
-50 г сметанкавага масла,
-лаўровы ліст,
-перац гарошкам,
-соль,
-часнык - па густу,
-8-10 клубняў бульбы,
-4 цыбуліны.
Свініну (цэлы кавалак) абмыць у халоднай вадзе і не абсушваючы пакласці на бляху. Каб свініна не дакраналася бляхі, яе дно папярэдне выкласці бярозавымі лучынамі. Зрабіць у мясе праколы нажом і ўставіць у іх кавалачкі часныку, гарошыны перцу. Абсыпаць мяса соллю, пацёртым лаўровым лістом. Уліць у бляху 1/2 шклянкі вады і паставіць яго ў разагрэтую духоўку. Пасля таго як мяса зарумяніцца, пакласці на бляху вычышчаныя бульбу і цыбуліны і паліваць усё сокам, які вылучаецца з мяса. Запякаць да гатовасці ўсіх прадуктаў. Гатовую свініну нарэзаць на кавалкі, паскласці на талерку разам з бульбай і цыбуляй, абсыпаць зелянінай.
|