-1 кг свініны (мякаць задняй нагі)
-0,5 л квасу хлебнага
-1 цыбуліна
-16-20 бульбін
-2-3 долькі часныку
-7 ст. лыжак сала свінога растопленага
-лаўровы ліст
-чырвоны струкавы перац
-гваздзічка
-соль
-зеляніна пятрушкі - па густу.
Свініну пакласці ў керамічны ці эмаляваны посуд, дадаць лаўровы ліст, чырвоны струкавы перац, гваздзічку, нарэзаную кольцамі рэпчатую цыбулю, заліць хлебным квасам і на двое сутак паставіць у халоднае месца. Затым свініну абсушыць сурвэткай, вышмараваць часныком, расцёртым з соллю, пакласці на бляху, абкласці цэлымі вычышчанымі бульбінамі, паліць растопленым свіным салам і смажыць у духавой шафе на працягу 50 хвілін. Свініну і бульбу трэба перыядычна перагортваць і паліваць тлушчам і сокам. Гатовыя свініну і бульбу зняць з бляхі, а пакінуты сок выліць у рондальчык, дадаць трохі квасу, якім залівалася свініна, давесці да кіпення і працадзіць. Перад падачай на стол свініну нарэзаць тонкімі лустачкамі, раскласці на разагрэтую талерку, паліць растопленым сметанкавым маслам і ўпрыгожыць зелянінай пятрушкі. Асобна падаць гарачы мясны сок, смажаную бульбу, агуркі, памідоры і зялёную салату.
|