-500 г свініны,
-2 ст.л. смальца ці сметанкавага масла,
-1 морква,
-1 цыбуліна,
-0,5 кораня пятрушкі,
-4 гарошыны горкага перцу,
-2 гарошыны духмянага перцу,
-1 лаўровы ліст,
-2 шклянкі піва,
-1 г.л. сухой мяты,
-1 ст.л. сметанкавага масла для запраўкі булёна,
-1 кг бульбы,
-соль -па густу.
Буйны кавалак свінога кумпяка ачысціць ад жыл і плёнак, прамыць, пасаліць і абсмажыць на добра разагрэтым смальцы ці сметанкавым масле; затым яго перакласці ў рондаль, дадаць нарэзаныя моркву, пятрушку, цыбулю, перац гарошкам, лаўровы ліст, сухую мяту, заліць півам і тушыць да гатовасці. Пры падачы на стол бужаніну нарэзаць парцыённымі лустачкамі, гарніраваць адваранай бульбай, паліваюць летнім, працэджаным і запраўленым маслам булёнам.
|