-3-4 кг свініны,
-100 г солі,
-5-6 гарошын духмянага перцу,
-4 лаўровых ліста,
-3-4 долькі часныку.
Для цеста:
-1 кг мукі,
-1 яйка.
Для вобмешкі:
-цёрты хрэн.
Свініну вымыць, нацерці соллю, абкласці гарошынамі перцу, дробна насечаным часныком, лаўровым лістом, пакласці ў посуд і накрыць вечкам. Калі мяса пусціць сок, паставіць на 2-3 дні (можна на суткі) у халадзільнік. Час ад часу мяса трэба перагортваць. Пасля марынавання яго варта злёгку прамыць і абсушыць ручніком. З мукі, яйка і вады замясіць некрутое цеста, падзяліць яго на дзве часткі і раскачаць. Адзін пласт разаслаць на блясе, на яго паскладаць мяса, накрыць другім пластом, зашчыпаць краі і выпякаць 2 гадзіны ў гарачай духоўцы. З запечанага мяса зняць цеста. Бужаніну нарэзаць буйнымі кавалкамі, пакласці на талерку і пасыпаць цёртым хрэнам.
|