-свіны кумпяк - 1.5-2 кг,
-часнык - 4-5 зубчыкаў,
-соль,
-чорны молаты перац,
-духмяны перац у гарошках
Свіны кумпяк вымыць, абсушыць сурвэткай. Абрэзаць скуру, пакінуўшы тонкі пласт сала. Вострым нажом зрабіць у мясе глыбокія дзірачкі і пакласці туды палоўку зубчыка часныку і гарошыну духмянага перцу ў кожную. Затым абшмараваць кумпяк соллю і чорным перцам, загарнуць у фальгу. Паставіць у моцна нагрэтую духоўку на 2 гадзіны. Гэта вельмі смачна з чырвоным віном.
|