-бульба – 700 г
-цыбуля рэпчатая - 1-2 шт.
-соль - па густу,
-перац - па густу
-смятана – 230 г
-яйка (жаўток) - 3 шт.
-пармезан (нацёрты) - 1/4 шт.
-мука - 2 ст.л.
-яйка (бялок) - 3 шт.
-сухары.
Працёршы скрозь рэшата выпечаную ці адвараную бульбу, пакласці туды 1-2 пасечаныя і падсмажаныя у масле цыбуліны, солі і перцу па густу, смятану, 3 жаўтка, 1/4 нацёртага пармезану, 2 сталовыя лыжкі мукі, сечанага кропу і пятрушкі. Змяшаць усё гэта добранька, дадаць таксама 3 ўзбітых у пену бялка і пакласці ў патэльню, змазаную маслам і пасыпаную сухарамі. Згладзіўшы затым усю масу, вышмараваць яе яйкам, пасыпаць пармезанам, абрасіць маслам і паставіць у печ хвілін на 15-20, каб падрумянілася.
|