- вараная ялавічына - 300 г
- паляндвіца салёнага селядца - 100 г
- вараная бульба - 400 г.
- смятана - 150 г.
- сырыя яйкі - 2 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
- соль - па густу
- перац молаты - па густу
- молатыя пшанічныя сухары
- цёрты сыр
Ялавічыну, селядзец, бульбу, цыбулю прапусціць праз мясасечку. У гэту масу дадаць смятану, яйкі, пасаліць паперчыць і добра перамяшаць. Парцыённыя патэльні вышмараваць маслам, пасыпаць сухарамі. Выкласці масу ў патэльню, пасыпаць цёртым сырам, апырскаць маслам і паставіць запякацца ў гарачую духоўку. Падаваць фаршмак гарачым на гэтых жа патэльнях.
|