-капуста белакачанная – 250 г
-бульба – 250 г
-хлеб пшанічны – 100 г
-кілька ці селядзец – 75 г
-малако – 50 г
-яйка - 3 шт.
-смятана – 50 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-масла сметанкавае – 25 г
-сухары молатыя – 15 г
-сыр – 25 г
-кроп - па густу,
-пятрушка (зеляніна) - па густу
-перац - па густу,
-соль - па густу.
Капусту нашаткуйце і патушыце. Бульбу адварыце і разамніце. Цыбулю нарэжце і спасеруйце. Хлеб замачыце ў малацэ і адцісніце. Капусту, бульбу і хлеб злучыце, вымешайце з сырымі жаўткамі, смятанай, цыбуляй, сечанай кількай, перцам, соллю. Затым асцярожна ўвядзіце ўзбітыя бялкі. Масу пакладзіце ў змазаную маслам і пасыпаную сухарамі форму. Апырскайце фаршмак алеем, пасыпце цёртым сырам і запячыце ва ўмерана нагрэтай духоўцы. Падавайце са смятанай, аформіўшы зелянінай.
|