-400 г паляндвіцы салёнага селядца,
-400 г варанай бульбы,
-200 г маянэза,
-2 цыбуліны,
-1 варанае яйка,
-1 вараная морква,
-кансерваваны зялёны гарошак.
Дробна нарэзаць бульбу і цыбулю, паляндвіцу селядца нарэзаць дробнымі кавалачкамі, усе тры кампанента акуратна скласці пластамі. Добра прамазаць кожны пласт маянэзам. Моркву нарэзаць на палоскі, паскладаць адзін на аднаго ў гарызантальным кірунку злева направа ў выглядзе паласы. Затым паласу з морквы згарнуць, надаўшы ёй форму ружанькі, і паскладаць на верхні пласт фаршмака. Вакол ружанькі пакласці кружочкі варанага яйка, упрыгожыць гарошкам. Перад падачай на стол страву вытрымаць у халадзільніку на працягу 30 хвілін.
|