-500 г селядца,
-150 г чэрствага пшанічнага хлеба,
-70 г кіслых яблыкаў,
-120 г рэпчатай цыбулі,
-2 яйкі,
-2 ст. лыжкі алею,
-5 ст. лыжак сухога віна,
-цукар,
-чорны молаты перац.
Селядзец вымачыць у малацэ, ачысціць ад костак і дробна пасекчы. Гэтак жа дробна пасекчы звараныя ўкрутую яйкі і цыбулю. Хлеб вымачыць у віне. Яблыкі нацерці на тарцы. Усё змяшаць, заправіць алеем, дадаць па густу цукар і перац.
|