-2 салёных селядца,
-1 батон белага хлеба,
-малако,
-3 вараных яйкі,
-4 ст. лыжкі алею,
-1 буйнае яблыка,
-2 цыбуліны,
-зялёная цыбуля,
-2 ст. лыжкі цукровага пяску,
-2 ст. лыжкі 3 %-вага віннага воцату,
-1 г. лыжка чорнага молатага перцу,
-1/2 ст. лыжкі гатовай гарчыцы.
Селядзец разрабіць, выняць косткі, мякаць вымачыць у кіпячонай вадзе ці гарбаце з малаком. Прапусціць праз мясасечку, дадаць цыбулю, размочаны ў вадзе ці малацэ хлеб, вычышчанае яблыка без асяродку (лепш антонаўскае), усё разам яшчэ раз прапусціць праз мясасечку. Яечныя жаўткі працерці з воцатам, бялкі дробна пасекчы, змяшаць з селядцовай масай, дадаць рэзкія затаўкі, пакінуты воцат, гарчыцу. Жаўткі заправіць цукрам, перцам, алеем і абшмараваць фаршмак гэтай сумессю, скласці яго ў форме прастакутніка ці авала. Пасыпаць зялёнай цыбуляй.
|