-селядзец – 400 г
-белакачанная капуста – 100 г
-алей – 50 г
-цыбуля рэпчатая – 150 г
-сліўкі – 70 г
-перац - па густу.
Селядзец ачысціць ад скуры і костак, прапусціць праз мясасечку разам з белакачаннай капустай і паловай нормы рэпчатай цыбулі. Дадаць сліўкі, чорны молаты перац, перамяшаць і добра ўзбіць. Падсмажыць дробна нарэзаную цыбулю на алеі, дадаць яе ў фаршмак, ізноў усё ўзбіць. Вышмараваць маслам форму ці патэльню, пакласці масу, выраўняць і пасыпаць молатымі пшанічнымі сухарамі. Паставіць у духоўку, нагрэтую да 250 С, і выпякаць 20 хвілін да утварэння румянай скарыначкі.
|