-ялавічына (адвараная) – 150 г
-селядзец салёны – 50 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-смятана - 4 ст.л.
-яйка - 1 шт.
-масла сметанкавае - 1 ст.л.
-сухары паніровачныя - 1 ст.л.
-сыр цёрты - 1 г.л.
-малако
-перац чорны (молаты) - па густу,
-соль - па густу
-калач - 1 шт.
-бульба (адвараная) – 100 г.
Астуджаную ялавічыну, паляндвіцу селядца без скуры і костак, цыбулю і бульбу 3-4 разы прапусціце праз мясасечку з дробнай рашоткай. У атрыманы фарш дадайце смятану, сыры яечны жаўток, соль і перац. Ўзбіце ў пышную масу. Асцярожна перамяшайце з ўзбітым яечным бялком. З калача зрэжце верхнюю скарынку. З ніжняй часткі выміце мякіш, намачыце яе малаком і запоўніце ўзбітай масай, надаючы форму цэлага калача. Пасыпце фаршмак цёртым сырам, пакладзіце ў змазаную маслам і пасыпаную сухарамі форму і запячыце.
|