-250 г селядца,
-70 г яблыкаў,
-50 г рэпчатай цыбулі,
-2 яйкі,
-10 грэцкіх арэхаў,
-3 ст. лыжкі маянэза.
Селядзец вымачыць у малацэ ці ў вадзе, ачысціць ад костак і прапусціць праз мясасечку разам з адным яйкам, цыбуляй, вычышчанымі ад лупіны і асяродку яблыкамі і тоўчанымі ядрамі арэхаў. Масу заправіць маянэзам, пакласці ў селёдачніцу ў выглядзе рыбы, прыставіць да аднаго канца галаву селядца, да другога - хвост. Зверху пасыпаць сечаным яйкам.
|