-цяляціна (смажаная) – 700 г
-селядзец - 1 шт.
-сухары - 2 ст.л.
-бульба (вараная) - 4 шт.
-перац - па густу ,
-мушкатавы арэх - па густу
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-смятана ці сліўкі - 1/2 шклянкі
-яйка - 2 шт.
-сметанкавае масла - 1 ст.л.
-смятана - 1 шклянка.
Пасячы смажаную, пакінутую ад смажаніны цяляціну, пакласці вымачаны, вычышчаны і дробна пасечаны шатландскі селядзец. Дадаць 2 поўныя лыжкі стоўчаных сухароў, вараную і працёртую бульбу. Усё гэта пасячы, як мага драбней, пакласці простага і ангельскага перцу па 3 ці па 5 зерняў, ледзь-ледзь мушкатавага арэха, 1 невялікую печаную, дробна пасечаную цыбуліну, 1/2 шклянкі смятаны ці слівак, 2 яйкі, 1 лыжку масла, змяшаць усё разам, пакласці ў сатэйнік, нашмараваны маслам і абсыпаны сухарамі фаршмак, уставіць у печ на 1/2 гадзіны, падаючы, выкласці на страву. У гэты фаршмак можна пакласці 1 шклянку смятаны, ў такім разе падаваць у бляшаным нікеляваным ці срэбным сатэйніку.
|