-акара – 100 г
-капуста белакачанная – 100 г
-бульба - 3 клубні
-паляндвіцы салёнага ці вэнджанага селядца – 30 г
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-батон - 1/4 частка
-малако - 1/4 шклянкі
-масла сметанкавае - 1 ст. л.
-сухары - 1 ст. л.
-цёрты сыр - 2 ст. л.
-перац - па густу,
-соль - па густу
Капусту і бульбу (вычышчаную) сварыць, батон замачыць у гарачым малацэ. Усе складнікі прапусціць праз мясасечку разам з селядцом і цыбуляй, дадаць акару, соль, перац і добра перамяшаць. Пакласці на змазаную маслам і пасыпаны сухарамі бляху і запекчы. Гатовую страву падаць са смятанай і хрэнам ці маянэзам.
|