-250 г селядца,
-400 г яблыкаў,
-200 г бульбы,
-250 г рэпчатай цыбулі,
-4-5 ст. лыжак алею,
-чорны молаты перац,
-малако.
Селядзец ачысціць ад костак і вымачыць у малацэ. Цыбулю пасераваць у алеі да залацістага колеру. Бульбу адварыць у мундзіры. Яблыкі ачысціць ад асяродку і лупіны. Усе прадукты прапусціць праз мясасечку, заправіць алеем. Перац дадаць па густу.
|