-капуста – 200 г
-хлеб жытні – 20 г
-цыбуля рэпчатая – 30 г
-памідоры – 60 г
-яйка - 1 шт.
-яблыкі – 100 г
-алей
-воцат - па густу,
-перац - па густу,
-соль - па густу.
Качан капусты (без храпкі) разрэзаць на чатыры часткі і адварыць у падсоленай вадзе. Астудзіўшы, адціснуць і разам з хлебам, цыбуляй, памідорамі (без скуркі) прапусціць праз мясасечку, дадаўшы сечаныя крутыя яйкі і здробненыя на буйнай тарцы кіслыя яблыкі, заправіць алеем, соллю, молатым перцам, воцатам. Масу перамяшаць, пакласці ў салатнік і ўпрыгожыць свежымі памідорамі і агуркамі.
|