-цюлька (салёная) – 120 г
-бульба – 300 г
-цыбуля – 80 г
-алей сланечнікавы – 20 г
-смятана – 20 г
-яйка – 20 г
-сухары – 5 г
-сыр – 10 г
-соус – 150 г
Салёную цюльку перабраць, адлучыць староннія прымешкі і вымачыць у халоднай вадзе так, каб утрыманне солі ў вымачанай рыбе не перавышала 3%. Вымачаную рыбу выняць з вады, выдаліць галовы, унутранасці і прамыць, пакласці ў аўтаклаў і пад ціскам у адну атмасферу варыць 25-30 хвілін. Пасля варкі косткі рыбы павінны стаць зусім мяккімі. Пасля гэтага рыбу разам з вычышчанай варанай бульбай і пасераванай цыбуляй прапусціць праз мясасечку. У пракручаную масу дадаць смятану, яйкі і, старанна перамяшаўшы, выкласці на змазаную маслам і пасыпаную сухарамі патэльню ці бляху, пасыпаць цёртым сырам, сухарамі, апырскаць маслам і запекчы ў смажыльнай шафе. Падаць фаршмак са смятанавым ці таматавым соусам. Гэтак жа можна прыгатаваць фаршмак з салёнай хамсы, кількі, салакі.
|