- селядзец салёны - 2 шт.
- палоўка белага хлеба
- варанае яйка - 4 шт.
- алей сланечнікавы - 4 ст. лыжкі
- яблыка - 1 шт
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- цукровы пясок - 2 ст. лыжкі
- воцат 3% - 2 ст. лыжкі (лепш вінны)
- молаты перац - па густу
- гарчыца - па густу
Селядца разрабіць і вымачыць у малацэ. Селядца вымочваюць ад 2 да 4 гадзін - у залежнасці ад ступені яго салёнасці. У хлеба зрэзаць скарыначку, размачыць. Селядца, цыбулю, яблыка, бялкі дробна пасекчы - усё перамяшаць, дадаць воцат і гарчыцу. Выкласці на талерку ў форме піражка. Жаўткі расцерці з воцатам, цукрам, перцам, алеем, гарчыцай, перцам і абшмараваць гэтай сумессю масу, выкладзеную на талерцы. Пасыпаць зелянінай. Можна ўпрыгожыць бялкамі. Прыставіць галаву селядца і хвост. Есці фаршмак можна нашмараваўшы на хлеб з маслам. Ці проста відэльцам з талеркі.
|