-2 селядца,
-2 цыбуліны,
-1 яблыка,
-2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-4 лустачкі белага хлеба,
-1 ст. лыжка смятаны,
-2 ст. лыжкі сухароў.
З вымачаных селядцоў выдаліць косткі. Цыбулю, нарэзаную кольцамі, падрумяніць на масле. Філе селядцоў пасячы (не вельмі дробна), дадаць замочаны ў вадзе і адціснуты белы хлеб, нарэзаны дробнымі кубікамі ачышчаны яблык, смятану, абсмажаную цыбулю, перамяшаць. Атрыманую масу выкласці на змазаную маслам патэльню, пасыпаць паніровачнымі сухарамі, апырскаць растопленым маслам і запячы ў духоўцы.
|