-селядзец салёны – 50г
-рэпчатая цыбуля - 10-15 г
-яблыкі - 10-15 г
-пшанічны батон без скарынкі - 5-10 г
-сметанкавае масла – 10 г
-цукар – 5 г
-сталовы воцат 3%-вы – 5 г
-цыбуля зялёная – 10 г
-цытрынавая кіслата
-чорны перац гарошкам - 1-2 шт.
Вытрыбушыць селядца, у залежнасці ад ступені яго салёнасці патрымаць 2-4 гадзіны ў малацэ. Разрабіць тушку на паляндвіцу, адлучыць костачкі, мякаць дробна пасекчы ці прапусціць праз мясасечку. Яблыка ачысціць ад лупіны і дробна пасекчы, злучыць з парэзанай цыбуляй. Батон размачыць у кіпячонай вадзе, адціснуць і дадаць да яблыка і цыбулі; прапусціць праз мясасечку. Да атрыманай масы дадаць масла, молаты перац, цытрынавую кіслату і ўсё добра перамяшаць. Селядцовы фарш злучыць з атрыманай масай, перамяшаць і выкласці ў сялёдачніцу. Фаршмак можна заправіць воцатам і ўпрыгожыць зялёнай цыбуляй, кропам ці зелянінай пятрушкі.
|