-1 буйны слабасалёны селядзец
-4-5 шт. адваранай бульбы
-3 вараных яйкі
-1 шт. рэпчатай цыбулі
-50 г зялёнай цыбулі
-1/2 шклянкі алею
-маянэз - 1 пакаванне
Падрыхтуем ўсе прадукты. Рэпчатую цыбулю і бульбу ачысцім. Селядзец прамыць, зняць скуру, выдаліць косткі і вантробы, разрабіць на паляндвіцу. Паляндвіцу прапусціць праз мясасечку разам з бульбай і рэпчатай цыбуляй. У бульбяна-цыбульна-селядцовую сумесь ўліць алей, добранька перамяшаць, каб селядзец раўнамерна размеркаваўся па масе. На талерку пакласці масу ў выглядзе рыбы. Вышмараваць усю паверхню маянэзам. Зверху ўпрыгожыць яйкамі і зялёнай цыбуляй. Прыставіць галаву і хвост ад селядца. Прыемнага апетыту!
|