Фаршмак - страва усходнепрускай кухні з сечанага селядца, запечанага з бульбай, якая падаецца на закуску. У габрэйскай кухні фаршмак трансфармаваўся ў халодную закуску з сечанага селядца.
- селядзец слабасалёны - 2 шт.
- вараная бульба - 10 шт
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- яйкі - 3 шт.
- смятана - 4 ст. лыжкі
- цёрты сыр - 50 г.
Селядца разрабіць на паляндвіцу і вымачыць не меней 4 гадзін (у залежнасці ад салёнасці селядца) у кіпячонай вадзе ці гарбаце з малаком. Селядца і вараную бульбу прапусціць праз мясасечку. Рэпчатую цыбулю дробна пакрышыць і злёгку абсмажыць у алеі. Усё гэта скласці ў рондаль. Дадаць сырыя жаўткі, смятану і перамяшаць. Яечныя бялкі ўзбіць у пену, дадаць да масы і акуратна перамяшаць. Выкласці масу ў гарачатрывалую пасудзіну, змазаную алеем. Разраўняць паверхню, пасыпаць цёртым сырам. Запякаць у духоўцы 40 хвілін. Падаваць са смятанай.
|