-250 г селядца,
-150 г сметанкавага масла,
-150 г сыра,
-150 г хлеба,
-малако,
-гарчыца,
-чорны молаты перац.
Селядзец ачысціць ад костак, вымачыць у малацэ ці ў вадзе, нарэзаць і прапусціць 2-3 разы праз мясасечку разам з хлебам, вымачаным у малацэ. Дадаць расцёртае сметанкавае масла, нацёрты на буйнай тарцы сыр, перац, перамяшаць і пакласці на талерку.
|