-варанае ці смажанае мяса (ялавічына, цяляціна, бараніна, птушка) – 250 г
-селядзец - 1/2 шт.
-мука - 2 ст.л.
-бульба - 2-3 шт.
-смятана (густая) - 2-3 ст.л.
-яйка - 2-3 шт.
-сыр (нацёрты) - 1 ст.л
Вараную ці смажаную ялавічыну, цяляціну ці бараніну і селядзец, папярэдне вымачаны, вычышчаны ад скуры і костак, прапусціць праз мясасечку з частай рашоткай. Затым расцерці драўляным песцікам вараную бульбу, змяшаўшы яе з падсмажанай на масле цыбуляй. Усё гэта скласці ў посуд, старанна перамяшаць, дадаць 2 ст. лыжкі мукі, размякчанае сметанкавае масла, смятану і яшчэ раз прапусціць усю масу праз мясасечку. Пасля гэтага дадаць сырыя яечныя жаўткі, соль, перац па густу і перамяшаць. Дадаўшы ўзбітыя ў пену яечныя бялкі, асцярожна ўсё перамяшаць, перакласці на падмасленую патэльню, абраўнаваць паверхню, пасыпаць нацёртым сырам, апырскаць маслам і запекчы ў духавай шафе на працягу 30-40 хвілін. Як толькі фаршмак будзе адставаць ад сценак патэльні, яго можна лічыць гатовым. Пакласці фаршмак на талерку, паліць зверху невялікай колькасцю смятанавага соуса з таматам. Той жа соус падаць у соусніку.
|