Яго соляць ахалоджанным. На дно ачышчанага і прасушанага кубельца насыпаюць слой сухой солі да 0,5 см. Пасля кладуць самы вялікі (на ўсё дно) каквалак (можна выразаць круг) сала. З усіх бакоў яго пакрывае соль. Слой солі сыплюць зверху і як мага шчыльней кладуць астанія кавалкі сала рад за радам, папярэдне працёршы іх буйнай соллю. Апошні (верхні0 слой зноў засыпаюць. Дарэчы, сала “набірае” толькі патрэбную колькасць солі. Праз 3 тыдні прадукцыя гатова на стол. Беларускае сала адрозніваецца ад звычайнага прыправамі. Знімаюць лішкі солі, абсыпаюць іолатым перцам, каляндрай, дзе-нідзе здробленым часнаком, уціраюць усё, дадаюць здроблены лаўровы ліст. Каля тыдня вытрымліваюць у кубельцы.
|