Горшае сала і тонкія кавалачкі лепшага перасыпаюць соллю ў дастатковай колькасці альбо загортваюць у плеўку са здору ці абалонку свінога страўніка, зашываюць і вешаюць у халаднаватым сухім месцы або складываюць у скрыні, перасыпаючы пражанай соллю, і шчыльна накрываюць. Здор у гэтым выпадку ператопліваюць у тлушч. Солі даюць паўтара лота на фунт сала.
|