З кавалкаў салёнага сала здымаюць пласт солі і пасыпаюць здробненым чырвоным перцам (папрыка) (можна ў папрыку дадаць трохі вострага чырвонага перцу). Затым вэндзяць не доўгі час да атрымання залацістага жоўтага колеру. Пры такім спосабе апрацоўкі паляпшаюцца смакавыя ўласцівасці сала, і яно не з'ялчае, бо перац і слабое вэнджанне перашкаджаюць гэтаму.
|