-200 г сала
-100 г шакаладу
У класічным рэцэпце выкарыстоўваецца слабасалёнае сала нашпігаванае часныком. Калі няма з часныком не бяда - таксама смачна, пальчыкі абліжаш Сала, абавязкова халоднае, парэзаць кубікамі прыкладна 1 на 1 см. Сала павінна быць халодным каб хутчэй застыў шакалад. Можна папярэдне патрымаць у маразілцы. Шакалад растапіць дадаўшы 1ст. лыжку вады. У класічным рэцэпце выкарыстоўваецца горкі шакалад, але ізноў-ткі не бойцеся эксперыментаваць. Кавалачкі сала з дапамогай шпажкі акунуць у шакалад папярэдне увараны, (але не больш 3 мін на павольным агні) пакласці на плоскую талерку і прыбраць на 5 хвілін у маразілку. Падаваць да гарбаты як пачастунак, або ў якасці закускі да гарэлкі.
|