-100 г чарамшы
-50 г свінога сала
Сала астудзіць (лепш у маразільніку), нарэзаць тонкімі лустачкамі. Чарамшу нарэзаць кавалачкамі даўжынёй 6-8 см, кожны кавалак абгарнуць лустачкай сала. Падаваць з ржаным хлебам.
Дадатковая інфармацыя
Чарамша (яна ж – дзікая цыбуля) расце ў цяністых лясах скандынаўскіх краін, на Каўказе, у краінах Міжземнамор'я. Асаблівасць гэтага віду цыбулі - моцны часнычны пах. Чарамшу ядуць свежай у якасці прыправы да мясных і рыбных страў, але асабліва смачныя яе мясістыя хвосцікі ў салёным ці марынаваным выглядзе.
|