Пакрышанае дробна мяса і вантробы сырымі і пасоленамі паставіць на агонь. Варыць каля гадзіны ў невялікай колькасці вады (да канца яна амальвыпарыцца), дадаць да смаку крыху часнаку, спецыі, лаўровы ліст і цёплую масу. Перамяшаць усё гэта, перакласці ў тоўстыя кішкі ці проста ў цэлафанавы мяшок або пакеты з-пад малака: завязаць і пакласці пад гнёт на ноч. Атрымаецца сальцісон па-барысаўску. Трэба толькі памятаць, што ныркі гатуюць асобна, разы два-тры мяняючы ваду.
|