Па-рознаму называюць гэту старадаўнюю страву на Беларусі: кіндзюк, сальцісон, зэльц. Амаль усе гаспадыні гатуюць яго , калі ў доме свежына і ёсць рубец (свіны страўнік), які фаршыруюць вантробамі. Але дастаць рубец – праблема. Сальцісон можна прыгатаваць і без рубца. Для прыгатавання сальцісона патрэбна печань (лепш ялавічная), тлустае свіное мяса з костачкамі для навару (лепш за ўсё галавізна або свіная рулька), пажадана – ныркі, лёгкае, але можна замяниць кавалкам ялавичыны. Усё адварыць паасобку (галавізну ці рульку – з невялікім дабаўленнем вады з прыправамі, як на квашаніну. Усё пакрышыць кавалачкамі і змяшаць. Пасаліць па смаку. Дабавіць спецыі – перац, гваздзіку, кроп, кмен, штоёсць. Абавязкова – дробна пакрышаны часнок. Добра ўвільгатніць моцным мясным адварам, у якім варыліся косці. Цёплую яшчэ масу скласці ў цэлафанавы мяшок і пакласці на холад пад гнёт.
|