Паверхню вяндліны, бужаніны і языка трэба зачысціць нажом, зняць скуру, скарыначкі. Рэзаць вяндліну і бужаніну трэба папярок валокнаў, лепш за ўсё доўгім, тонкім (з вузкім лязам), добра вывастраным нажом. Лустачкі павінны быць роўнымі і тонкімі. Нарэзаную вяндліну, бужаніну ці язык варта пакласці на талерку роўнымі шэрагамі, упрыгожыўшы галінкамі зеляніны пятрушкі ці лісцікамі салаты. Да гэтай закускі можна падаць агуркі (свежыя ці салёныя), карнішоны, зялёную салату, салату з чырвонай ці белакачаннай капусты, салату з бурака. Асобна падаць хрэн з воцатам, гарчыцу, соус маянэз ці іншы востры соус.
|