-бульба – 700 г
-яйка - 2-3 шт.
-селядзец – 200 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-алей - 2 ст.л.
-малако - 1/2 шклянкі
-мука - 2-3 ст.л.
Бульбу ачысціць, нарэзаць лустачкамі, пакласці ў рондаль, змазаны алеем, зверху пакласці нарэзаную кавалкамі рыбу, дробна нарэзаную цыбулю, пасыпаць мукой, паліць алеем, паставіць на слабы агонь і тушыць пад вечкам. Малако і яйкі ўзбіць, заліць імі гатовую рыбу і хутка запекчы ў духоўцы пад вечкам.
|