-селядзец – 100 г
-бульба (сырая) – 750 г
-свініна – 100 г
-рэпчатая цыбуля – 100 г
-яйкі - 3 шт.
-смятана – 100 г
-мука - 1 ст.л.
Пакладзіце пластамі 100 г нарэзанага кавалачкамі селядца, 750 г сырой бульбы, 100 г свініны, 100 г рэпчатай цыбулі, заліце вадой і тушыце ў духоўцы да гатовасці. Затым дадайце 3 яйкі, змяшаных са 100 г смятаны, 1 ст. лыжкай мукі, падсмажанай на масле, пасаліце і запякайце ў духоўцы да утварэння залацістай скарыначкі.
|