-бульба – 800 г
-масла сметанкавае – 50 г
-смятана - 1/2 шклянкі
-шчаўе - 1/2 кг
-яйка - 3 шт.
-соль - па густу.
Сырую бульбу натрыце на буйнай тарцы, дадайце соль, перац, змяшайце з сырым яйкам і перакладзіце на патэльню, змазаную сметанкавым маслам. Цёртую бульбу размяркуйце па паверхні патэльні і пастаўце яе ў разагрэтую духоўку на 10-15 хвілін. Выміце патэльню і выкладзіце на бульбу пласт сечанага шчаўя, змяшанага з сечанымі варанымі яйкамі і запраўленага соллю. Раўнамерна размяркуйце начынне і заліце ўсё смятанай ці маянэзам. Пастаўце патэльню ў духоўку і запякайце бульбу са шчаўевым начыннем да поўнай гатовасці.
|