-9 бульбін сярэдняга памеру, нарэзаных тонкімі лустачкамі,
-1,75 л малака
-3 ст. л. сметанкавага масла,
-1 г. л. асафетыды,
-2 1/2 г. л. солі,
-1 г. л. чорнага перцу,
-1/2 г. л. куркумы,
-1 г. л. каляндры,
-4 1/2 ст. л. белай мукі,
-250 мл халоднага малака
Адварыце бульбу. Зліце ваду. Давядзіце да кіпення 1,750 л малака са сметанкавым маслам, асафетыдай, соллю, чорным перцам, куркумой і каляндрай. Змяшайце муку і халоднае малако ў асобным посудзе. Пераліце сумесь мукі і малака ў кіпячае малако. Памешвайце, пакуль малако набудзе кансістэнцыю густых слівак. У глыбокай блясе выкладзіце палову лустачак бульбы. Пакрыйце паловай малочнага соусу. Выкладзіце пакінутыя бульбяныя лустачкі. Пакрыйце пакінутым малочным соусам. Выпякайце, пакуль запяканка не стане мяккай, а зверху не набудзе карычневую афарбоўку.
|