-бульба – 1 кг
-чарэмшына – 100 г
-сланечнікавы алей - 5 ст.л.
-паніровачныя сухары - 1 ст.л.
-смятана – 250 г
-чорны перац (молаты),
-соль - па густу.
Бульбу ачысціць, апусціць у кіпячую падсоленую ваду і адварыць да гатовасці. Ваду зліць, бульбу адразу ж растаўчы, дадаўшы 4 стал. лыжкі сланечнікавага алею і молаты чорны перац. Чарэмшыну прамыць, падсушыць і дробна насекчы. Форму для запекання пасыпаць сухарамі. На дно формы роўным пластом пакласці палову бульбяной масы, па-над ёй раўнамерна размеркаваць чарэмшыну, зверху прычыніць пластом пакінутай бульбы. Паверхню разраўняць, вышмараваць сланечнікавым алеем і змясціць у разагрэтую да 180 C духоўку на 30 хвілін. Перад падачай запяканку паліць смятанай.
|