-бульба – 1 кг
-гарбуз – 500 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-алей - 3-4 ст.л.
-смятана - 1 шклянка
-соль - па густу.
Вычышчаную і вымытую бульбу нарэзаць невялікімі кавалачкамі, пасаліць, перамяшаць і пакінуць на 5 хвілін, каб увабралася соль. Пасля гэтага абсушыць з дапамогай кулінарнай сурвэткі, пакласці ў патэльню з разагрэтым алеем і зарумяніць. Гарбуз апаласнуць, ачысціць ад скуркі, насення і кудзелістай тканіны і нарэзаць маленькімі кубікамі. Цыбулю пачысціць, абмыць і здрабніць. У парцыённыя гліняныя збанкі пакласці бульбу, затым гарбуз і цыбулю, паліць цёплай смятанай і добра перамяшаць. Збанкі шчыльна зачыніць вечкамі, паставіць у нагрэтую духоўку і запякаць на слабым агні на працягу 40- 50 хвілін.
|