-200 г хвашча (вясновыя пабегі хвашчу),
-3 бульбіны,
-150 мл малака,
-2 яйкі,
-1 цыбуліна,
-2 ст. л. масла,
-соль,
-спецыі - па густу.
Бульбу адварыць і патаўчы. Песцікі хвашчу вымыць, пачысціць і дробна пасекчы, змяшаць з бульбай. Цыбуліну дробна парэзаць і абсмажыць да залацістага колеру на масле з соллю, пакласці ў бульбу. Дадаць у бульбяное пюрэ яйка, малако і спецыі, старанна перамяшаць, выкласці ў змазаную тлушчам форму і запекчы да залацістай скарыначкі.
|