- кветкавая капуста - 700 г
- бульба - 750 г
для соусу:
- сметанкавае масла - 40 г
- мука - 40 г
- часнык (вычышчаны і раздушаны) - 1 зубчык
- сыр (цёрты) - 150 г
- соль - па густу
-чорны перац - па густу
для верхняй часткі:
- хлебныя дробкі - 40 г
- сыр (цёрты) - 100 г
- пятрушка (дробна парэзаная) - 3 ст. л.
Разагрэць духоўку да 180°С. Парэзаць кветкавую капусту на суквецці і адварыць на працягу 8-10 хвілін амаль да гатовасці. Зліць ваду. Адварыць бульбу (вычышчаную і парэзаную напалову) у кіпячай вадзе на працягу 12-15 хвілін амаль да гатовасці. Зліць, астудзіць і парэзаць буйнымі кавалкамі. Для соусу растапіць масла ў рондалі, дадаць муку і часнык і памешваць на павольным агні 1-2 хвіліны, пакуль масла і мука не набудуць больш бледны колер. Зняць з агню і паступова дадаць малако, увесь час узбіваючы венцам. Вярнуць на агонь і награваць, памешваючы, пакуль соус не згусне. Затым зняць з агню і перамяшаць з сырам; заправіць па густу. Пакласці ў невысокую форму для духоўкі капусту і бульбу. Паліць сырным соусам. Змяшаць ўсе інгрэдыенты для верхняга пласта і пасыпаць зверху. Запякаць у духоўцы 15 хвілін. Падаваць адразу ж. Асабліва смачна з зялёнай салатай.
|