-бульба – 700 г
-макароны - 100-150 г
-сыр (цёрты) - 70-80 г
-масла сметанкавае - 80-100 г
-соус таматавы ці памідоры – 400 г
-перац,
-соль - па густу.
Вараную бульбу нарэзаць тонкімі кружкамі. Вогнетрывалую форму вышмараваць маслам, пакласці пласт бульбы і пасыпаць яго цёртым сырам. Макароны адварыць у падсоленай вадзе, адкінуць на друшляк, дадаць масла і цёрты сыр. Перамяшаць і пакласці макароны ў форму па-над бульбай. Пакінутую бульбу і макароны выкладваць у форму, чаргуючы пласты так, каб бульба апынулася зверху. Пасыпаць цёртым сырам, паліць таматавым соусам ці пакласці нарэзаныя кружкамі памідоры. Пасыпаць молатым перцам, пасаліць і запекчы ў загадзя разагрэтай духоўцы.
|