-мяса (варанае) – 200 г
-селядзец – 400 г
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-перац - па густу
-масла сметанкавае - 1 ст.л.
-яйка - 2 шт.
-смятана ці малако – 200 г
-бульба (вараная) – 500 г
-сухары.
Вымачаную вычышчаную паляндвіцу селядца, цыбулю і мяса прапусціць праз мясасечку, дадаць молаты перац. У змазаную тлушчам форму пакласці пласт бульбы, нарэзанай кавалачкамі ці цёртай, пласт масы з селядца, ізноў бульбы і г.д. Заліць масу сумессю ўзбітых яйкаў, малака і смятаны, пасыпаць сухарамі, апырскаць маслам і запекчы. Падаваць з салатай.
|