-бульба - 15 шт.,
-памідоры чэры - 10 шт.,
-сыр цвёрдых гатункаў - 300 г,
-баклажаны - 4 шт.,
-цытрыны - 1 шт.,
-часнык - 4 зубчыка,
-зеляніна (любая),
-соль
Бульбу ачысціць, нарэзаць тонкімі кружкамі, пакласці на дно гарачатрывалай формы. Баклажаны нарэзаць кружкамі, перамяшаць з раздушанымі зубчыкамі часныку, пасаліць, пакласці на бульбу, зверху - разрэзаныя напалову памідоры чэры. Пасыпаць нацёртым сырам, апырскаць сокам цытрыны, пасыпаць дробна насечанай зелянінай. Паставіць запякацца ў духоўку на 30 хвілін пры тэмпературы 180 °С.
|