-600 г курынай грудкі,
-3 морквы,
-2 бульбы,
-½ цыбуліны,
-2 ст.л. ёгурта нетлустага,
-½ ст.л. аліўкавага алею,
-½ г.л. цукру,
-кроп сушоны,
-соль.
На буйнай тарцы пацерці моркву, дробна нарэзаць цыбулю, перамяшаць іх, дадаўшы алей і цукар. Выкладваць прадукты ў форму для запяканкі пластамі: моркву з цыбуляй, кубікі нарэзанай сырой грудкі, падсаліць, тонкімі лустачкамі нарэзаную бульбу. Вышмараваць бульбу натуральным ёгуртам ці смятанай, пасыпаць кропам, запекаць ў разагрэтай да 160 градусаў духоўцы каля гадзіны.
|