-памідоры - 3 шт.,
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.,
-фасоль струкавая - 100 г,
-свініна - 400 г,
-сыр - 100 г,
-паста таматавая - 40 мл,
-цукар - 2 ст. л.,
-соль,
-перац чорны молаты
Фасоль адварыць да паўгатовасці. Свініну нарэзаць на 4 часці і добра адбіць з двух бакоў. Цыбулю нарэзаць тонкімі кольцамі. Памідоры - кружочкамі. На дно гарачатрывалага посуду пакласці струкавую фасоль, пасаліць, паперчыць. Затым - свініну. Заправіць таматавай пастай, пасыпаць цукрам, пасаліць, паперчыць. Зверху - цыбулю, памідоры і сыр. Запякаць 30-40 хвілін пры 220 °С. Падаваць да стала.
|