-2 шкл. вады,
-½ г. л. солі,
-1.5 шкл. геркулеса,
-½ шкл. малака,
-1/4 шкл. разынак,
-4 ст. л. варэння (абрыкосавага, клубнічнага ці яблычнага),
-ці 4 ст. л. замочанай курагі
-ці яблыкаў.
Падсоленую ваду давесці да кіпення і дадаць геркулес. Варыць 3-5 хвілін. Дадаць малако і разынкі. Варыць каля 1 хвіліны. У посуд для запяканак выкласці 2/3 кашы. Хораша пакласці зверху варэнне ці садавіну. Затым пакласці пакінутую кашу і паставіць у духоўку пры сярэдняй тэмпературы на 45 хвілін.
|