Свежую капусту сякуць і прыпускаюць у невялікай колькасці вады ў зачыненым посудзе. Злёгку тушаць. Без масла.
Нацёрты сыр, манныя крупы, алей і яйкі змешваюць з капустай, змяшчаюць у змазаны маслам сатэйнік, дадаюць сталовую лыжку смятаны, пасыпаюць тоўчанымі сухарамі і запякаюць.
Пры падачы паліваюць смятанай. Манкі трэба зусім трохі - для сувязі. Яйкаў ўзяць 2 штукі на 1 кг капусты. Запяканка атрымліваецца далікатнай.
|